...я и тем более после вчерашнего, я не буду постить стихи.
Я запощу молитву. На мове притом. И тоже страшно попсовую, вроде бы.
Потому что стихи без музыки и молитвы у меня пишутся в одну и ту же ячейку. И ещё я уже пообещал. И кроме того, нужно же повесить на мове что-нибудь.
(Желающие другого языка могут гуглить "простая молитва" или "молитва св. Франциска")Учыні мяне, Пане,
прыладаю Твайго спакою,
каб нёс любоў туды,
дзе пануе нянавісць,
каб прабачаў там, дзе абражаюць,
каб яднаў там, дзе сварка і звада,
каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,
каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,
каб абуджаў надзею,
дзе пануе роспач,
каб распаліў святло там,
дзе валадарыць цемра,
каб нёс радасць там,
дзе турбуе неспакой.
Учыні, каб не шукаў я суцяшэння,
а суцяшаў іншых,
каб не толькі прагнуў разумення,
але каб разумеў іншых,
каб не шукаў уласнай любові,
а любіў іншых.
Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,
хто не шукае свайго, той знаходзіць,
хто прабачае, таму будзе прабачана,
бо, паміраючы, нараджаемся
для жыцця вечнага.