05.12.2014 в 12:26
Пишет Ларош:музыка «Beatles» промывает мозги и делает из нас зомби
Ильнур пишет великолепно. Я вас щас убью красотой чужого слога. Как придете в себя, приходите на презентацию.
Антон Франциск Бриль, "Ян Ялмужна"
Книги уже должны быть в Галерее У и в Книжной лавке писателя.
URL записиИльнур пишет великолепно. Я вас щас убью красотой чужого слога. Как придете в себя, приходите на презентацию.
Роўны краіне ўладар, і смерць яго — доўгая справа. Смерць Аляксандра ліецца з палаца, цячэ па вуліцах Вільні, напаўняе іх да краёў, са звонкім цокатам вырываецца ў брамы. Скора ўжо яна зловіць князя ў Лідзе, схопіць яго ў Ашмяне, сцішыць у Вількаміры і Браславе. І кожнае месца, дакуль сягне князева смерць, адгэтуль будзе само яе множыць. Ва ўсе бакі яна раз’язджаецца ў вазђх, навыперадкі бяжыць маладымі нагамі і паважна разыходзіцца старымі ды ўсё грыміць капытамі па гасцінцах далей. Але князь вялікі. Вось ён мёртвы ўжо ў Наваградку і Менску, а ў Берасці і Кіеве жывы і князюе, і ягонае слова цяжкое там, як чыстае золата. І віленскі манах моліцца за спачын, а кіеўскі за здароўе, і часам іх вусны рухаюцца ў суладдзі, вымаўляючы адно імя. Праз немалы час усё нарэшце скончана, і толькі ў глухіх кутах краю князь мо пажыве яшчэ, незаўважаны смерцю, дзе тыдзень, дзе месяц, а дзе і болей. Але тое далёка і няскора. Пакуль жа расчыненыя брамы Вільні, імчаць конныя, і адзін між імі найшпарчэйшы з усіх. Ён не спыняецца, не збочвае ды не размыкае вуснаў, бо за вуснамі, на самым кончыку языка, вязе Аляксандраву смерць да свайго пана.
Антон Франциск Бриль, "Ян Ялмужна"
Книги уже должны быть в Галерее У и в Книжной лавке писателя.